Друкаваць гэтую старонку
Субота, 06 Красавік 2024

Звольнены мастацкі кіраўнік беларускага тэатра "Лялька"

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
 Віктар Клімчук Віктар Клімчук

Стала вядома пра тое, што некалькі дзён таму па ініцыятыве ўладаў і са згоды 78-гадовага мастацкага кіраўніка віцебскага тэатра Віктара Клімчука, ён быў звольнены са сваёй пасады. Яго абвінавацілі ў невыкананні планаў, якія чыноўнікі ад культуры паставілі перад тэатрам, ягоным творчым кіраўніком і калектывам артыстаў.

Творчую дзейнасць Віктар Ігнатавіч пачаў у Віцебску на пачатку 1985 года, калі выступіў адным з заснавальнікаў і першым рэжысёрам лялечнай трупы, створанай пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Увесь час рэжысёр вёў рэпертуарную палітыку тэатра. Дзякуючы гэтай плённай працы ў афішы ўстановы было 25 спектакляў для дзяцей і дарослых.

Спектаклі, пастаўленыя В.Клімчуком, неаднаразова прымалі ўдзел у айчынных і замежных лялечных фестывалях і станавіліся іх лаўрэатамі.

У 1996 годзе маэстра стаў лаўрэатам прэміі "Сузор'е муз" і атрымаў званне «Чалавек года» у намінацыі "Тэатральная творчасць" за вялікі ўклад у развіццё беларускага лялечнага мастацтва.

У 1998 годзе рэдакцыяй газеты "Культура" сп. Клімчуку было прысвоена спецыяльнае званне "Рыцар тэатра" як самаму яркаму тэатральнаму дзеячу года, а ў 1999 годзе было прысвоена ганаровае званне "Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь".

Аб аўтарытэце Віктара Ігнатавіча сведчаць таксама і неаднаразовыя запрашэнні да ўдзелу ў журы міжнародных фестываляў, а таксама ён ажыццяўляў селекцыйную работу па адборы спектакляў на міжнародныя фестывалі.

Вольга Раманоўская