У Полацку 7 кастрычніка меўся адбыцца пікет, прымеркаваны да Сусьветнага дня барацьбы за годную працу, але арганізатары вымушаныя былі яго адмяніць. За абслугоўваньне пікету, заяўку на правядзеньне якога падавалі двое жыхароў Полацку зь ініцыятывы Свабоднага прафсаюзу, ЖКГ запатрабавала аж 2 тыс. 20 рублёў…

“Свабоду палітзьняволеным!”, “Свабоду Зьмітру Паліенку!”, “Патрабуем правасудзьдзя!” – з такімі лёзунгамі 26 верасьня віцябляне пікетавалі ў цэнтры гораду. Перадвыбарчы пікет ладзіла ініцыятыўная група старшыні гарадзкой арганізацыі АГП Ірыны Яскевіч.

Напярэдадні афіцыйнага адкрыцьця “Славянскага базару ў Віцебску” прыхільнікі “русского мира” зладзілі ў самым цэнтры гораду пікет са зборам подпісаў пад зваротам да Уладзімера Пуціна з просьбай аднавіць Савецкі Саюз…

У Полацку 13 чэрвеня адбылася сустрэча прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі мікрараёну Кароўнікі. Раней у калектыўным звароце палачане прасілі адкрыць у раёне хоць адзін аптэчны шапік. Але кіраўніцтва гораду спаслалася на нарматывы і ўжо выкананы плян ды адмовіла жыхарам у просьбе.

Сябры левай партыі “Справядлівы сьвет” падавалі заяўку на правядзеньне ў Віцебску на Дзень Перамогі шэсьця-акцыі “Несьмяротны полк”. Віцебскія ўлады адмовілі ў правядзеньні шэсьця з фармулёўкай “не ўяўляецца магчымым”.