У Віцебскім абласным судзе працягваецца слуханьне рэзананснай справы, распачатай у дачыненьні да жыхара Віцебскага раёну Віктара Паўлава. Яго абвінавачваюць у жорсткім забойстве дзьвюх пэнсіянэрак у вёсцы Прысушына. Як мяркуюць праваабаронцы, у выпадку, калі віна мужчыны будзе даказаная, яго могуць асудзіць на расстрэл.

Праваабаронца Павал Левінаў зьвярнуўся да ўсіх судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага абласнога суду з просьбай не караць сьмерцю падазраванага ў забойстве дзьвюх жанчын у вёсцы Прысушына Віцебскага раёну. Зварот да судзьдзяў Левінаў напісаў пасьля таго, як даведаўся што справа меркаванага забойцы ўжо паступіла на разгляд у аблсуд.

Напрыканцы лютага ў Брусэлі прайшоў 7-мы Сусьветны кангрэс супраць сьмяротнага пакараньня. Удзел у панэльнай дыскусіі форуму Чаму ў Беларусі працягваюць ужываць сьмяротнае пакараньне?” ўзяла і віцяблянка Любоў Кавалёва маці расстралянага ў 2012 годзе Ўладзіслава Кавалёва. Па вяртаньні ў Віцебск яна падзялілася сваімі развагамі і назіраньнямі.

Напярэдадні Сусьветнага дня супраць сьмяротнага пакараньня праваабаронца Павал Левінаў накіраваў быў ліст да судзьдзяў судовай калегіі па крымінальных справах Віцебскага аблсуду – прасіў прыпыніць вынясеньне сьмяротных прысудаў і зьмяніць яго іншымі відамі пакараньня. Судзьдзі адрэагавалі на просьбу вельмі дзіўна…

У межах Тыдня супраць сьмяротнага пакараньня, мерапрыемствы якога праходзяць ва ўсёй краіне, віцебскія актывісты праваабарончай супольнасьці меркавалі зладзіць імпрэзу. Аднак пікет, падчас якога праваабаронцы хацелі распавесьці месьцічам, чаму яны выступаюць за скасаваньне практыкі забойства грамадзян дзяржавай на падставе выракаў судоў, мясцовыя ўлады забаранілі.