Віцебская гарадская газета «Витебские вести» надрукавала меркаванне удзельніка камісіі Савета Рэспублікі па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльнаму развіццю Юрыя Дзеркача, які з'яўляецца і старшынём абласнога аб'яднання прафсаюзаў. Галоўны пасыл ягоных выказванняў: «Все должны прийти на выборы и избрать достойных кандидатов». Але аргументацыя спадара Дзеркача не проста непереканаўчая – яна спрэс прасягнута дэмагогіяй, часам беспадстаўнай, а часам – проста бессэнсоўнай.

Апублікавана ў Выбары

Асноўнай тэмай пасяджэння глыбоцкіх чыноўнікаў было ўмацаванне грамадскай бяспекі і дысцыпліны. У абмеркаванні пытанняў удзельнічалі і намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Анатоль Даўгалявец, і начальнік Віцебскага абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Сяргей Мялешкін. Пра гэта паведамілі ўлады на пасяджэнні Глыбоцкага райвыканкама, якое адбылося напрыканцы студзеня.

Апублікавана ў Дзяржава

Віцебская абласная выбарчая камісія 1 лютага разгледзела скаргу на адмову Віцебскай Кастрычніцкай ВК№20 у рэгістрацыі ў якасці кандыдата ў дэпутаты парламента ад КПБ, намесніка галоўнага інжынера дзяржаб'яднання "Віцебскае ўпраўленне будаўніцтвам" Сяргея Нішчыменкі. Сябры аблВК таксама адмовілі яму ў праве на рэгістрацыю, бо палічылі, што непрадстаўленне камуністам дэкларацыі аб даходах і маёмасці з'яўляецца законнай для гэтага падставай.

Апублікавана ў Выбары