У перадачы «Будет дополнено» прапагандыст Ігар Тур пераконваў тэлегледачоў, што «беглых» чакае «справядлівае эканамічнае пакаранне». Паводле ягонах словаў, раз яны заклікалі да эканамічных санкцый у дачыненні да Беларусі, то мусяць адказаць за урон, нанесены эканоміцы. І кампенсавацца гэты ўрон мусіць за кошт продажу іхнай маёмасці. У перадачы паказалі жытло віцебскага журналіста Змітра Казакевіча, актывісткі з Варапаева Ганны Федаронак, віцебскай актывісткі Караліны Цярэнцьевай, навукоўца Віктара Якубава з Наваполацка.

Апублікавана ў Дзяржава

У апошнія дні II расійска-беларускі форум студэнцкіх СМІ "Індустрыя медыя" аб'яднаў 150 прадстаўнікоў 50 ВНУ Расіі, 19 універсітэтаў Беларусі, а таксама Камрацкага дзяржаўнага ўніверсітэта АТА Гагаузія. Фінансаванне форума адбылося з бюджэту Саюзнай дзяржавы.

Апублікавана ў Дзяржава

Журналістка Алена Сыс, аўтарка рубрыкі «Іншымі словамі», зневажальна выказалася і пра сам музычны конкурс, і пра асобных выканаўцаў, чый сцэнічны вобраз ёй не спадабаўся. «Дасталося» ад прадстаўніцы дзяржаўнага выдання і журы «Еўрабачання», і гледачам з замежных краін, і ўвогуле Еўропе як такой, бо «Проголосовала Европа в ночь ни за сына, ни за дочь». Артыкул з гэтай  назвай прасякнуты непрыкрытай ксенафобияй у дачыненни да ўсіх, хто не адпавядае кансерватыўным  падыходам як да музычнай культуры, так  і да полавай ідэнтычнасці.

Апублікавана ў Дзяржава

Жыхары Віцебскага рэгіёну на платформе "Зручны горад" стварылі петыцыю №5820 для збору подпісаў для звароту ў Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь наконт таго, што мясцовае дзяржСМІ «Витебские вести» (далей – “ВВ”) распаўсюдзілі недакладную інфармацыю.

Апублікавана ў Дзяржава

Ад пачатку 2024г. у гарадской газеце «Витьбичи» не працуе рубрыка «Есть проблемы? Обращайтесь!» Апошні артыкул у гэтай рубрыцы, прызначанай для таго, каб карэспандэнты дзяржаўнага выдання дапамагалі ў вырашэнні жыццёвых пытанняў мясцовым жыхарам, датаваны снежнем 2023г. Зрэшты, і ранейшае напаўненне гэтай рубрыкі рэдакцыйнымі матэрыяламі – штучнае і ніяк не сведчыць пра тое, што віцябляне насамрэч давяраюць газеце.

Апублікавана ў Дзяржава

Блогер, Youtube- канал якога мае амаль 47 тысяч падпісчыкаў, адбыў 25 сутак арышту, прысуджанага яму паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Пакуль Усціновіч быў за кратамі, з ягонага канала знікла частка відэаролікаў – у прыватнасці, тыя, дзе ён распавядаў пра сваё затрыманне і дзяліўся меркаваннямі пра будучы суд, сказаўшы: «Ну, што зробіш! У такія часы нялёгкія жывём!» Доступ да Youtube- канала Усціновіча атрымалі супрацоўнікі міліцыі, яны ж змясцілі там відэаролік, зроблены для Тэлеграм-канала «Северная столица», блізкага да сілавікоў, а ў якасці аватаркі паставілі дзяржаўны герб Беларусі. У «пакаяльным» відэа, запісаным пасля арышту і паказаным на тым самым Тэлеграм-канале, Усціновіч хваліць супрацоўнікаў міліцыі і ІЧУ за добрае стаўленне і якаснае «перавыхаванне».

Апублікавана ў Суд

Гэткае «навуковае» сцвярджэнне абласная газета «Витебские вести» надрукавала ў абвестцы пра святкаванне 185-х угодкаў Полацкага царкоўнага сабора 1839 г. Сабор спыніў дзеянне Брэсцкай царкоўнай уніі 1595–1596 гг. на тэрыторыі Расійскай імперыі ( тут паўстае першае пытанне да «навукоўцаў» з дзяржСМІ: прычым тут Беларусь як асобная краіна). Другое пытанне яшчэ больш прынцыповае: ці ёсць, што святкаваць, маючы на ўвазе гвалтоўнае «вяртанне ўніятаў у праваслаўную веру».

Апублікавана ў Дзяржава

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі YouTube-каналы «Пра Віцебск / Новости Витебска» і «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў», з якіх гледачы маглі даведацца рэгіянальныя навіны без ідэалагічнай цэнзуры. Рашэнне пра тое, што інфармацыйная прадукцыя гэтых рэсурсаў цяпер будзе лічыцца экстрэмісцкай, прыняў 15 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Суд

Праект назвалі традыцыйна - «Ваш голос имеет значение», і з назвы відавочна: жыхароў раёна будуць агітаваць прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Бо галоўнае – каб выбары адбыліся, а гэта залежыць ад колькасці прагаласаваўшых. А падлічыць колькасць галасоў, аддадзеных за канкрэтных кандыдатаў, гэта ўжо «справа тэхнікі», як паказвае досвед мінулах электаральных кампаній.

Апублікавана ў Выбары

Сёлета Віцебская ТРК заснавала ўласную прапагандысцкую праграму «Принцип правды». Першы выпуск быў паказаны ў эфіры 6 верасня. Тэлегледачы ўбачылі мікс пра наступствы 2020 года, палітыку Байдэна і спонсарскую падтрымку Украіны, планы Захаду і магчымасці перамоваў паміж Расіяй і Украінай. Стваральнікі відавочна разлічвалі на поспех, бо ў мясцовай прэсе разгарнулі рэкламную кампанію новага праекта. Прагляды першага выпуска на ютуб-канале дасягнулі лічбы 547, колькасць праглядаў наступнага выпуска склала 662 і... без рэкламных захадаў і загадаў паглядзець абавязкова ўсё пакацілася ўніз. Прагляды трэцяга выпуска прадэманстравалі правал - рэзка ўпалі да 159.

Апублікавана ў Дзяржава