Апошнія гады беларус працаваў у Расіі, і яго абвяскілі ў міжнародны вышук  за каментар у сацсетцы "Вконтакте"  пра Максіма Міховіча - камандзіра АМАП Брэсцкай вобласці.  23 верасня 2022 г. яго затрымалі ў Маскве і змясцілі пад варту. Як было агучана на судзе ў Брэсце, Генпракуратура Расіі адмовіла ў выдачы Пратасевіча ў Беларусь з прычыны адсутнасці ў яго дзеяннях злачынства па расейскіх законах. Тым не менш, яго выслалі з суседняй дзяржавы па працэдуры "парушэння міграцыйнага заканадаўства" і перадалі ў Беларусь. Тут яго трымалі пад вартай з 7 лістапада 2022г. і да суду 12 студзеня 2023 года.

Апублікавана ў Суд

3 красавіка суд Вушацкага раёна Віцебскай вобласці пастанавіў лічыць «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй» змест старонкі    «andrew_fanatik" у Instagram з ідэнтыфікатарам  https://www.instagram.com/andrew_fanatik. На гэтай старонцы можна ўбачыць выявы легендарнага «жывемабіля» - мікрааўтобуса VW Transporter T3 , які Андрэй Кулакоў перафарбаваў у колеры нацыянальнага сцяга, і які ездзіў па Віцебску ў дні грамадскіх пратэстаў 2020г.  Таксама там ёсць і выявы «украінамабіля» - мікрааўтобуса, набытага пасля ад'езду з Беларусі, на якім Андрэй Кулакоў займаўся валанцёрскай дзейнасцю ў пасля нападу на Украіну.

Апублікавана ў Суд

Рашэнне пра гэта прыняў 29 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска, 2 красавіка звесткі наконт прызнання экстрэмісцкім відэароліка "Белорусские Врачи против лжи о коронавирусе! Обращение медработников Витебска к властям о COVID-19" (https://www.youtube.com/watch?v=QlAius7Ja8c) з'явіліся ў «Рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў», які складае Міністэрства інфармацыі РБ.

Апублікавана ў Суд

Туды трапілі палітзняволены Уладзімір Лісіца, асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (Абраза прадстаўніка ўлады) і 45-гадовая жыхарка Віцебска Валерыя Іванова, асуджаная паводле таго д крымінальнага артыкула. Звестак пра справу жынчыны ў адкрытых крыніцах няма: вядома толькі, што 6 снежня мінулага года яе судзілі ў Кастрычніцкім райсудзе Віцебска, і што сёлета 1 сакавіка Віцебскі абласны суд разбіраў яе апеляцыйную скаргу. Выглядае, што там падтрымалі рашэнне суда першай інстанцыі: у «экстрэмісцкі спіс» людзей звычайна дадаюць пасля таго, як прысуд уступіў у законную сілу.

Апублікавана ў Палітвязьні

8 лютага 2024 года суд Пінскага раёна і горада Пінска прызнаў «экстрэмісцкай» старонку «Настоящая Беларусь» у сацсетцы Facebook, якую ў 2019 годзе стварыла віцебская відэаблогерка Алена Янушкоўская. У той самы дзень суд Лідскага раёна залічыў ў «экстрэмісцкую інфармацыйную прадукцыю» старонкі ў Facebook і Instagram наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай. «Экстрэмісцкім» прызнаны нават аўтапартрэт мастачкі, размешчаны на аватарцы.

Апублікавана ў Суд

Адпаведнае рашэнне 30 студзеня прыняў суд Лідскага раёна Гродненскай вобласці. На гэтай старонцы рэкламуюцца разнастыйныя вырабы з прынтамі паводле малюнкаў наваполацкай мастачкі Вольгі Якубоўскай, якая ў 2020г. запачаткавала цэлую серыю творчых прац «Коцікі свабоды», дзе галоўнымі «героямі» сталі белыя кацяняты – метафарычная выява шчырых і смелых беларусаў, якія не змірыліся з ціскам і гвалтам, а таксама шэрыя ваўкі з акрываўленымі пашчамі... Мастачка па зразумелых прычынах мусіла пакінуць Беларусь і цяпер жыве ў Латвіі.

Апублікавана ў Дзяржава

Рашэнне пра гэта прыняў 12 студзеня Пастаўскі раённы суд. Пра Алену Барсук вядома няшмат – яна не належала ні да якіх апазіцыйных партый, але заўсёды мела прынцыповую грамадскую пазіцыю і не баялася казаць праўду ў вочы начальству. Так яе характарызуюць знаёмыя. Паводле звестак ад землякоў, 9 студзеня жанчыну затрымалі, і, як яна паспела паведаміць, на яе быў складзены пратакол за «распаўсюд экстрэмізму». Прычым спадарыня Барсук сцвярджае, што старонкі ў «Одноклассниках» у яе няма.

Апублікавана ў Суд

У спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў дадалі YouTube-каналы «Пра Віцебск / Новости Витебска» і «Маяк Беларускі \ Навіны рэгіёнаў», з якіх гледачы маглі даведацца рэгіянальныя навіны без ідэалагічнай цэнзуры. Рашэнне пра тое, што інфармацыйная прадукцыя гэтых рэсурсаў цяпер будзе лічыцца экстрэмісцкай, прыняў 15 студзеня суд Кастрычніцкага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Суд

У так званы «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў РБ» ўключылі сацыяльныя старонкі ксяндза Вячаслава, які служыў у расонскім касцёле, але быў вымушаны пакінуць Беларусь, бо трапіў пад ціск сілавікоў. У «экстрэмісцкія матэрыялы» трапілі Youtube-канал "Ксёндз Барок", Telegram-канал "Ксёндз Барок" і асабістая старонка Вячаслава Барка у Фэйсбуку. Адпаведнае рашэнне прыняў 25 снежня мінулага года суд Чыгуначнага раёна Віцебска.

Апублікавана ў Дзяржава

Якім чынам яна пакарала 65-гадовую жыхарку Шуміліншчыны, застаецца не вядомым. У «Пераліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці» пазначана, што яна ўжо адбывае пакаранне. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць пакаранне штрафам, арыштам абмежаваннем волі на тэрмін да трох гадоў са штрафам або пазбаўленне волі таксама са штрафам і на такі самы тэрмін. Санкцыі арт. 369 прадугледжваюць арышт, папраўчыя работы і абмежаванне ці пазбаўленне волі на тэрмін да чатырох гадоў.

Апублікавана ў Палітвязьні