Субота, 04 Май 2024

Следчыя Віцебшчыны бяруць ўдзел у праекце «Дарога да абеліска» - у суправаджэнні фатографаў ускладаюць кветкі

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйная фота Ілюстрацыйная фота

Сэнс праекта ў тым, каб супрацоўнік следчага камітэта ўсклаў кветкі да воінскага пахавання ў тым ці іншым рэгіёне, фатограф «увекавечыў» гэты момант – і вось яна, нагода для публікацыі з СМІ або на ведамасным сайце. У віцебскай гарадской газеце «Витьбичи» ініцыятыву патлумачылі так: «Сотрудники придут к воинским захоронениям, показав своим примером, что к этим местам не зарастет народная тропа». І вось яны пайшлі – у параднай форме і ў суправаджэнні фатографа...

«Дорогой к братской могиле в агрогородке Островно прошел следователь Бешенковичского районного отдела Следственного комитета лейтенант юстиции Андрей Ечменев», -- гаворыцца на сайце віцебскага выдання.    Праз падрабязны аповед з вуснаў следчага раскрываецца гісторыя вызвалення Бешанковіцкага раёна.

Шмат падобных гісторый з фотаздымкамі змешчана на сайце абласнога ўпраўлення следчага камітэта. Напрыклад, пра тое, як «следователь Дубровенского РОСК со своими детьми почтил память 10 тысяч воинов, отдавших жизни за свободу». Таму, як бацька-следчы з двума сынамі малымі сынамі наведаў мемарыяльны комплекс «Рыленкі», апрача тэкста, прысвечаны цэлы фотарэпартаж -- ажно 11 фотаздымкаў!

Крыху меней – усяго 7 фотаздымкаў – прысвечаны таму, як «сотрудники Витебского районного отдела Следственного комитета возложили цветы и почтили память советских воинов, захороненных в агрогородке Копти». Супрацоўнікаў было ўсяго двое - «майор юстиции Сергей Мисник и капитан юстиции Алеся Лукашевич», паведамляецца на сайце абласнога ўпраўлення СК. 

Што да назвы праекта, то яна даволі «заезжаная»: ініцыятывы пад такой назвай шырока распаўсюджаныя ў Расійскай Федэрацыі. Але ў іх закладзены зусім іншы сэнс: падчас акцый у межах аднайменных праектаў людзі, як правіла, не фатаграфуюцца на фоне пахаванняў загінулых у часе мінулай вайны абаронцаў, але рамантуюць і добраўпарадкуюць гэтыя  мемарыяльныя аб'екты.

Крысціна Мірава