Пятніца, 03 Май 2024

Улады аштрафавалі беспрацоўнага за тое, што своечасова не стаў на вайсковы ўлік

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Талачынскі ваенкамат Талачынскі ваенкамат

Суддзя суда Талачынскага раёна Ірына Котава 23 красавіка за парушэнне абавязкаў па воінскім уліку (ч. 1 арт. 26.3 КаАП) аштрафавала на 200 рублёў беспрацоўнага жыхара раённага цэнтра Андрэя Сяркова.

У судовым паседжанні высветлілася, што Сяргей доўгі час без уважлівых прычын не знаходзіўся на вайсковым уліку ў мясцовым раённым ваенным камісарыяце. Тым самым, на думку ўладаў,  мужчына парушыў абзац 2 ст. 18 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб воінскім абавязку і воінскай службе".

Правапарушальнік на судовае разбіральніцтва не з'явіўся пры гэтым ён, не паведаміўшы суд аб уважлівасці прычын няяўкі. Пры гэтым, згодна з пратаколам аб адміністрацыйным правапарушэнні, вінаватым сябе прызнаў.

З улікам усіх абставін справы і на падставе ч. 1 арт. 26.3 КаАП суддзя Котава пакарала Сяркова штрафам у даход дзяржавы ў памеры 5 базавых велічыняў у суме 200 рублёў.

Міхаіл Папоў