Да моманту вынясення выраку ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска, каталіцкая актывістка тры месяцы адбыла за кратамі. Паводле рашэння суддзі Юліі Крэпскай,  34-гадовую Аксану Ючкавіч вызвалілі з-пад варты ў залі суду, прызнаўшы вінаватай паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). 

Яго імя і прозвішча з'явілася ў пераліку асобаў, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці, - гэты спіс складае МУС.  Паводле яго, мужчына ўжо адбывае пакаранне, раней яго ўтрымлівалі ў віцебскім СІЗА-2. Сяргей Мельнікаў быў асуджаны судом Віцебскага раёна за абразу Аляксандра Лукашэнкі ( ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса), вырак прагучаў 28 сакавіка. Мельнікаў яго не аспрэчваў.

25 красавіка   прозвішча Андрэя Марачова з'явілася ў раскладзе Дубровенскага раённага суда, яго вінавацяць паводле ч.2 арт.19.11 КаАП. Чым скончыўся разбор справы, пакуль не вядома, але найхутчэй – арыштам. 8 красавіка суддзя суда Дубровенскага раёна Ігар Татаеў ужо судзіў дубровенца  за распаўсюджванне публікацый «экстрэмісцкага» зместу ў «Одноклассниках» і пакараў арыштам на трое сутак.

Жыхарку аграгарадка Акцябрская, маці траіх дзяцей, суд Віцебскага раёна пакараў штрафам памерам 25 базавых велічынь, што складае 1000 рублёў. Такое рашэнне прыняў 9 красавіка суддзя суду Віцебскага раёна Міхаіл Зубеня. Супрацоўнікі аддзела ўнутраных спраў Віцебскага раёна знайшлі ў сацыяльных сетках жынчыны інфармацыйную прадукцыю і лагатып двух інтэрнэт- рэсурсаў, унесеных у «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Зміцер Разумовіч 9 красавіка за прычыненне цялеснага пашкоджання дзіцяці аштрафаваў на 480 рублёў удаўца Віктара Смаляка.