Субота, 27 Красавік 2024

Браслаўчане скардзяцца на ржавую ваду з пахам смуроду. Праблема існуе ўжо некалькі год

Ацаніць гэты матэрыял
(0 галасоў)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Ужо некалькі гадоў запар браслаўчан хвалюе якасць вады, якая цячэ з кранаў у іх дамах і кватэрах. Апошнім часам да скарг на перыядычна ржавую і з прымешкамі ваду дадаліся прэтэнзіі да смуроднага паху. Піша сайт braslav-star.by.

Абвастрылася сітуацыя на мінулым тыдні, калі на нехарактэрны «пах» ціны масава сталі скардзіцца жыхары шматкватэрнай забудовы. Так, у адзін з дзён на нумар дыспетчарскай службы ЖКГ "115" паступіла больш за 30 заявак з запытамі наладзіць якаснае водазабеспячэнне ў горадзе.

“Як толькі адбываюцца перабоі з водазабеспячэннем, то кран у большасці нашага жылля выдае брую вады ад аранжавага да карычневага колеру. Кожны раз «Наваполацкводаканал» у сваё апраўданне прыводзіць довады: прамыванне сетак, аварыйная паломка або забор вады РАНС”, -скардзяцца браслаўчане.

Для рашэння гэтай праблемы ў Браславе нават стварылі камісію пры райвыканкаме па высвятленні прычын, якія пацягнулі такую вялікую колькасць зваротаў ад насельніцтва па пытанні якасці вады.

У камісію ўвайшлі работнік пракуратуры раёна, спецыялісты аддзела архітэктуры і будаўніцтва, жыллёва-камунальнай гаспадаркі райвыканкама і КУП ЖКГ "Браслаў-камунальнік", участка філіяла "Наваполацкводаканал" і раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі.

Як сцвярджаюць улады,  усе заяўкі былі адпрацаваны пакватэрна, у тых, хто скардзіўся на якасць вады, высветлілі абставіны і падрабязнасці. Таксама абследавалі водазабор, узялі пробы вады на лабараторныя даследаванні, якія на выхадзе аказаліся быццам ідэальнымі.

Разам з тым па выніках працы ўстаноўлена няшчыльнае прыляганне кліну ў засаўцы на магістральнай размеркавальнай сетцы ад водазабору, што і выклікала перамяшчэнне патокаў вычышчанай і неачышчанай вады.

На дадзены момант гэта бачыцца адзінай прычынай паху вады з крана. Цяпер засаўка зачынена і праведзены рэгламентныя прафілактычныя мерапрыемствы: на збудаваннях водападрыхтоўкі (водазабор "Бераж") - прамыванне рэзервуараў вады; на размеркавальнай сетцы цэнтралізаванай сістэмы водазабеспячэння - прамыванне водаправоднай сеткі і кропак уводу ў жылыя дамы. Таксама філіялам у 3-м квартале 2024 плануецца капітальны рамонт сетак водазабеспячэння па вуліцы Садовай у Браславе – абяцаюць браслаўскія ўлады.

З мэтай далейшага кантролю філіялу "Наваполацкводаканал" высунутыя патрабаванні па прадстаўленні звестак у КУП ЖКГ "Браслаў-камунальнік" па правядзенні рэгламентных прафілактычных работ па прамыванні рэзервуараў вады.

Сітуацыя з вадой не засталася не заўважанай і мясцовай санстанцыяй. Паводле слоў галоўнага санітарнага ўрача РЦГіЭ Вольгі Рудаковай, якасць вады з боку ўстановы кантралюецца пастаянна. Наглядныя мерапрыемствы ў дачыненні да філіяла «Наваполацкводаканал» ажыццяўляліся ў  Браславе і ў 17 населеных пунктах Браслаўскага раёна.

У выніку выяўлены шэраг парушэнняў заканадаўства ў галіне санітарнаэпідэміялагічнага дабрабыту. У 2023 годзе выдадзена прадпісанне аб устараненні парушэнняў і юрыдычная асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле 17.5 КаАП. Сума штрафу склала 20 базавых велічыняў. У ходзе прадпісання атрыманы адказ аб устараненні парушэнняў. Ужо ў гэтым годзе выдадзена яшчэ адно прадпісанне і вядзецца адміністрацыйны працэс у адносінах да адказных асоб. Маніторынг якасці пітной вады будзе працягнуты.

Між тым жыллёва-камунальныя паслугі, роўна як і іншыя тавары і паслугі, павінны адпавядаць пэўнай якасці. Калі ж гэта не так, то спажывец мае права прад'явіць прэтэнзіі і патрабаваць пераразлік. Зусім не плаціць не атрымаецца, але істотна зменшыць выдаткі на аплату дрэннай вады рэальна.

Падставай для пераразліку служыць прэтэнзійны акт, акт незалежнай экспертызы або судовая пастанова або акт аб непацвярджэнні аб'ёмаў і якасці ЖКП. Перыяд, за які робіцца пераразлік, пачынаецца з дня паступлення да выканання звароту ад жыхара.

Эла Валынец