Пятніца, 10 Май 2024

За паўторную няяўку ў ваенкамат улады аштрафавалі прызыўніка

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)

Суддзя суда Аршанскага раёна і Оршы Юлія Вяршыніна 26 красавіка за няяўку на мерапрыемствы па прызыве ў войска аштрафавала на 120 рублёў не працуючага жыхара Аршанскага раёна Уладзіміра Шусева. Раней малады чалавек прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці па гэтым жа артыкуле.

У судовым пасяджэнні было ўстаноўлена, што Уладзімір парушыў патрабаванне закона "Аб воінскім абавязку і воінскай службе" тым, што не з'явіўся без уважлівых прычын па пазве да ваеннага камісарыята. Чарговая няяўка ў ваенную ўстанову не перашкодзіла рэалізацыі рашэння прызыўной камісіі аб выкананні грамадзянінам воінскага абавязку.

На разбіральніцтва ў суд прызыўнік не з'явіўся, а падчас дасудовай вытворчасці сваю віну прызнаваў поўнасцю.

На падставе пісьмовых доказаў у рамках арт. 26.1 КаАП суддзя Вяршыніна пастанавіла пакараць Шусева штрафам у даход дзяржавы ў памеры 120 рублёў.

Георгій Палуянаў