У Бешанковіцкім райвыканкаме пра гэта заявілі наўпрост, канстатуючы, што многія жыхары раёну не ў стане ўтрымліваць вясковыя дамы, раней набытыя «пад лецішча». Тое самае адбываецца з хатамі, атрыманымі ў спадчыну ад бацькоў і дзядоў: нашчадкі не маюць сродкаў, каб аплаціць паслугі па афармленні ўчасткаў, вырабіць новы тэхнічны пашпарт і гэтак далей. Заклікі захоўваць памяць сям“і і агітацыя за перспектывы адпачынку ў маляўнічых мясцінах не дапамагаюць, калі ў людзей банальна няма сродкаў даглядаць дамок у вёсцы.

Апублікавана ў Дзяржава

Як стала вядома, суддзя Пастаўскага суда Наталля Жукава пакарала жыхарку Пастаўшчыны В. паводле часткі 2 артыкула 19.11 КаАП (Распаўсюд, выраб, захоўванне перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапаганду  такой дзейнасці) дваццаццю пяццю базавымі велічынямі штрафу. Гэта складае 925 беларускіх рублёў. Да таго ж яна пастанавіла канфіскаваць сродак здзяйснення адміністрацыйнага правапарушэння - мабільны тэлефон Redmi NOTE-9.

Апублікавана ў Суд

Каля 90 тысяч рублёў пазабюджэтных сродкаў уклаў за апошнія два гады калектыў Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей з ДЦП “Ветразь” Пастаўскага раёна ў развіццё тэрыторыі медыцынскай установы як адзінай прасторы аздараўлення і развіцця.

Апублікавана ў Дзяржава

На старонках дзяржвыдання «Сцяг перамогі» з“явіўся артыкул пра адміністрацыйную справу жыхаркі райцэнтра Ж., якую Лёзненскі райсуд аштрафаваў на 1 100 рублёў (30 базавых велічынь) за наяўнасць падпіскі ў Instagram на адзін з рэсурсаў, прызнаных у Беларусі «экстрэмісцкай інфармацыяй». Ад арышту жанчыну ўратавала толькі наяўнасць двух малалетніх дзяцей. Бо найчасцей за парушэнне ч.2 арт.19.11 КаАП суды «даюць» арышты, і вельмі часта – адразу на істотны тэрмін 15 сутак.

Апублікавана ў Дзяржава