Палітвязня журналіста і аднаго з лідэраў Саюза палякаў у Беларусі Анджэя Пачобута, па рашэнню кіраўніцтва ПК №1, змясцілі ў ШІЗА. І гэта ўжо другі раз пасля пераводу ў Наваполацкую калонію. Таксама да палітвязня не пускаюць адваката, а ў ШІЗА ён утрымліваецца без лекаў.

Апублікавана ў Палітвязьні

Суддзя Докшыцкага раёна Вячаслаў Елісеенка 17 ліпеня пастанавіў арыштаваць на 15 сутак мясцовага жыхара Аляксандра Касцюка, які на думку ўладаў распаўсюджваў у сацыяльных сетках інфармацыйныя матэрыялы экстрэмісцкага зместу.

Грамадскую актывістку з Верхнядзвінска Валянціну Болбат раніцай 31 ліпеня міліцыянты забралі з дому. Яна павінна адседзець прысуджаныя ёй раней 30 сутак, і, хутчэй за ўсё, гэта будзе ў Віцебскім ІЧУ.