Чацвер, 25 Красавік 2024

Сябры назіральнай камісіі вывучылі ўмовы ўтрымання асуджаных у віцебскіх папраўчых установах адкрытага тыпу

Ацаніць гэты матэрыял
(1 голас)
Ілюстрацыйнае фота Ілюстрацыйнае фота

Тры члены Віцебскай абласной грамадскай наглядальнай камісія пры галоўным упраўленні юстыцыі аблвыканкама наведала 19 красавіка дзве папраўчыя ўстановы адкрытага тыпу, размешчаныя ў Віцебску. У ВУАТ №9 адбываюць пакаранне 14 палітвязняў, у ВУАТ №10 ёсць як мінімум адзін зняволены па палітычных матывах. Грамадскія інспектары азнаёміліся з арганізацыяй побыту асуджаных, іх вольным часам, медыка-санітарнага забеспячэння. Скаргі ад зняволеных на ўмовы ўтрымання членамі камісіі не былі зафіксаваны.

Кіраўніцтва папраўчай установы № 9 даклала правяральнікам аб тым, што ў будынку "хіміі" праведзены рамонт кухні і санвузла. Пра тое, што асуджаныя маюць магчымасць займацца фізкультурай, для гэтага створаны спортпакой, які абсталяваны адпаведным інвентаром.

У ВУАТ №10 членам камісіі паказалі з якой якасцю ажыццёўлены рамонт і чым абсталяваны пакой для прыёму ежы, а таксама як змяніліся да лепшага спальныя памяшканні.

Кіраўніцтва папраўчых устаноў паведаміла аб тым, што медыцынскае абслугоўванне асуджаных забяспечваецца ў гарадской паліклініцы №6.

У дзень наведвання членамі камісіі ўстаноў на базе ВУАТ № 9 была арганізавана інтэлектуальная гульня "Брэйн-рынг" паміж камандамі ВУАТ № 9, 10, 11. Гульня была прымеркавана да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. «Судзіў» батл адзін з сябраў назіральнай камісіі Міхаіл Мерзляк.

Аднак тыя, хто наведаў, не палічылі патрэбным без пасрэднікаў паразмаўляць з грамадзянамі, якія адбываюць пакаранні дзвюх віцебскіх установах, тым больш з палітвязнямі.

Мікалай Лешч